Народный театр миниатюр "Вестник" Зелёнковский СДК |
Рабіна-імянінніца
8 верасня па народным календары – Рабіна-імянінніца або Рабіннікі. У гэты дзень нашы продкі збіралі не толькі ягады рабіны, але таксама каліну і брусніцы, якія паспявалі да гэтай пары. Гаспадыні пяклі духмяныя пірагі, начыненыя гэтымі ягадамі. А потым вярталіся з гучнымі спевамі ў лес, каб падзякаваць шчодрага Лесуна за добры ўраджай і пакінуць яму салодкі пачастунак – кавалачак смачнага пірага. А яшчэ менавіта 8 верасня нашы продкі-беларусы апошні аўсяны сноп з песнямі неслі з поля. Таму гэты дзень насіў назву Наталля-аўсяніца. Увечары старыя ды малыя частаваліся талакном на кіслым малацэ або на вадзе з мёдам і аўсянымі блінамі. Каб аддаць даніну павагі традыцыям нашых прадзедаў, у аграгарадку Зялёнка адбыўся тэатралізаваны абрад “Рабіна-імянінніца”, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы філіяла 9 Зялёнкаўскага сельскага Дома культуры, а таксама метадыст па фальклоры Полацкага РЦК Яўген Налівайка і згадчык аўтаклубам Галіна Мялешка. Народны тэатр мініяцюр “Веснік” разам з народным аматарскім аб’яднаннем “Сустрэча з цудоўным” і дзіцячым тэатральным калектывам “Валошкі” падрыхтавалі тэматычныя мініяцюры з вясковага жыцця, а жаночая вакальная група стварыла непаўторнае музычнае афармленне. Бруснічным пірагом частаваліся ўсе разам, але толькі пасля таго, як залагодзілі мясцовага Лесуна.